Практычныя заняткі 3

ВІДЫ МАЎЛЕНЧАЙ КАМУНІКАЦЫІ

Пытанні для самакантролю

 

  1. Акрэсліце прыкметы вуснага маўлення.
  2. Назавіце характэрныя рысы пісьмовага маўлення.
  3. Прадстаўце класіфікацыю вуснага маўлення ў залежнасці ад мэты.
  4. Акрэсліце жанры пісьмовага маўлення.
  5. Ахарактарызуйце працэс чытання.
  6. Пералічыце недахопы традыцыйнага чытання.
  7. Дайце характарыстыку спосабаў чытання.
  8. Ахарактарызуйце складнікі прамовы. Акрэсліце метады выкладу матэрыялу ў прамове.
  9. Ахарактарызуйце прынцыпы эфектыўнага слухання. Пералічыце правілы, якія дапамогуць павысіць эфектыўнасць слухання.

 

Практыкаванні

 

Практыкаванне 1. На думку А. Маруа, “мноства жанчын зрабіла бліскучую кар’еру, умеючы ўважліва слухаць, разумна адказваць і казаць тады, калі гэта неабходна”. Ці мае рацыю, на ваш погляд, французскі пісьменнік?

 

Практыкаванне 2. Выберыце з ніжэйпералічаных правільныя сцвярджэнні:

1) аўдзіраванне – гэта міжвольны працэс;

2) уменне слухаць – набыты навык;

3) на працэс слухання затрачваецца мала энергіі; гэта нескладаны працэс;

4) гаварэнне – больш важны від маўленчай дзейнасці, чым аўдзіраванне;

5) некаторыя скажаюць гаворку партнёра так, што ўспрымаюць толькі тое, што хочуць чуць;

6) калі чалавек пагружаны ў свае думкі, ён не ў стане слухаць, што яму кажуць;

7) на ўспрыманне пачутага ўплываюць прафесійная падрыхтоўка, жыццёвы вопыт, веды асобы;

8) адказнасць за поспех зносін цалкам ляжыць на моўцу;

9) ва ўменні слухаць выяўляецца выхаванасць чалавека;

10) падчас аўдзіравання лепш не праяўляць цікавасці да іншага боку, дэманструючы сваё калі не абыякавае, то малазацікаўленае стаўленне.

 

Практыкаванне 3. На аснове аналізу ўрыўкаў з рамана Л. М. Талстога “Вайна і мір” ахарактарызуйце стыль слухання П’ера Бязухава і Наташы Растовай у наступных сітуацыях:

 

1.“Пьер слушал ее с раскрытым ртом и не спуская с нее своих глаз, полных слезами. Слушая ее, он не думал ни о князе Андрее, ни о смерти, ни о том, что она рассказывала. Он слушал ее и только жалел ее за то страдание, которое она испытывала теперь, рассказывая” (т. 4, гл. XVI, ч. VI).

2.“Пьер рассказывал свои похождения так, как он никогда их еще не рассказывал никому, как он сам с собою никогда еще не вспоминал их. Он видел теперь как будто новое значение во всем том, что он пережил. Теперь, когда он рассказывал все это Наташе, он испытывал то редкое наслаждение, которое дают женщины, слушая мужчину, – не умные женщины, которые, слушая, стараются или запомнить, что им говорят, для того, чтобы обогатить свой ум и при случае пересказать то же или приладить рассказываемое к своему и сообщить поскорее свои умные речи, выработанные в своем маленьком умственном хозяйстве; а то наслаждение, которое дают настоящие женщины, одаренные способностью выбирания и всасывания в себя всего лучшего, что только есть в проявлениях мужчины. Наташа, сама не зная этого, была вся внимание: она не упускала ни слова, ни колебания голоса, ни взгляда, ни вздрагивания мускула лица, ни жеста Пьера. Она на лету ловила еще не высказанное слово и прямо вносила в свое раскрытое сердце, угадывая тайный смысл всей душевной работы Пьера” (т. 4, гл. XVII, ч. III).

 

Практыкаванне 4. Вымавіце фразу “Вам не цікава”, звернутую да слухачоў, якія не захоўваюць цішыню, з рознымі інтанацыямі: з гневам, з пагрозай, са здзіўленнем, у выглядзе просьбы, абыякава, з крыўдай. Звярніцеся да прысутных “Шаноўнае спадарства”, выказваючы голасам пачуцці (абыякава, урачыста, іранічна, радасна, з просьбай).